24.10 2022 года ўрок абслуговай працы ў 6 класе па тэме “Валокны расліннага паходжання” прайшоў у школьным музеі льну. Дзяўчынкі пазнаёміліся з валокнамі льну( кароткім і доўгім), яго якасцямі, нават паспрабавалі часаць валакно з дапамогай часалкі, успомнілі і іншыя прылады працы для апрацоўкі льну ўручную. Такім чынам вучні аднавілі свае веды пра вырошчванне і апрацоўку льну нашымі продкамі, пра іх самаадданую працу, што спрыяла фарміраванню пачуцця гонару за сваіх аднавяскоўцаў, якія сваёй нялёгкай працай праслаўлялі Грынкі далёка за межамі раёна і вобласці ў 70-90-я гады мінулага стагоддзя.
Таксама вучаніцы пазнаёміліся з асартыментам баваўняных і льняных тканін, якія выпускаюцца на тэкстыльных прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь. Урок садзейнічаў фарміраванню грамадзянскасці,нацыянальнай самасвядомасці, пашырыў веды аб валокнах расліннага паходжання і іх выкарыстанні.