Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту
 
 

Мы памятаем… Мы ганарымся вамі, дарагія землякі!

Автор: admin от 5-05-2020, 12:14, посмотрело: 542

Мы памятаем… Мы ганарымся вамі, дарагія землякі! Вёска Грынкі з’яўляецца тым месцам, дзе адбываліся пэўныя гістарычныя падзеі, дзе нарадзіліся людзі, якіх у час вайны напаткаў трагічны лёс.
Вялікая Айчынная вайна была цяжкім выпрабаваннем для ўсяго народа, не абмінула яна і грынкаўцаў: 46 чалавек загінулі на франтах, 32 мірныя жыхары былі расстраляны фашысцкімі захопнікамі.
Калі пачалася вайна, мясцовыя актывісты тайна збіраліся ў сельскім клубе,слухалі звесткі з фронту па радыё, пісалі і расклейвалі лістоўкі з антыфашысцкім зместам. Аднак неўзабаве аб дзейнасці падпольшчыкаў стала вядома новай уладзе. Уначы 6 сакавіка 1942 годы немцы арыштавалі і расстралялі дзевяць мясцовых актывістаў. амаль усе людзі, расстраляныя фашысцкімі карнікамі 6 сакавіка 1942 года, былі настаўнікамі. Пахаваны яны былі на могілках у вёсцы Ятвеск. Ужо пасля вайны, у 1968 годзе, на месцы пахавання быў устаноўлены помнік. Мы памятаем… Мы ганарымся вамі, дарагія землякі! чытаць матэрыял [386,41 Kb] (cкачиваний: 57)

Категория: Информация, Гражданско-патриотическое воспитание, Клуб "ПОШУК", БРПО, Волонтёрская и тимуровская деятельность, 75 лет Победы

 
 

Клуб “ Пошук”

Автор: admin от 2-09-2014, 18:36, посмотрело: 1221

Клуб “ Пошук”


Клуб “ Пошук” быў створаны ў Грынкаўскай школе ў верасні 2010 года. Членамі клуба з’яўляюцца вучні 9 – 11 класаў. Кіраўнік клуба – настаўніца рускай мовы і літаратуры Мацюк Н.М.
У аснову работы клуба “ Пошук” пакладзены глыбокі інтарэс да мінулага вёскі Грынкі і суседніх вёсак, да падзей, якія адбываліся ў часы Вялікай Айчыннай вайны.
Мэтай дзейнасці клуба “Пошук” з’яўляецца стварэнне ўмоў для фарміравання ў вучняў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культарнай спадчыны роднага краю.
На рэалiзацыю мэты накіраваны наступныя задачы:
- фармiраванне навыкаў пошукавай дзейнасцi;
- выхаванне павагi да гістарычнага мінулага роднага краю, пачуцця гонару за знакамітых землякоў;
- фармiраванне грамадзянскай культуры вучняў.
Асноўныя прынцыпы дзейнасці клуба :
- назапашванне практычнага вопыту;
- сувязь з жыццём і рэаліямі сучаснасці;
- эфектыўнае ўзаемадзеянне усіх удзельнікаў адукацыйнага процэсу;
- адаптыўнасць матэрыялу і яго выкарыстанне ў дзейнасці ўстановы адукацыі.

Клуб “ Пошук”

Категория: Гражданско-патриотическое воспитание, Клуб "ПОШУК", 75 ЛЕТ С НАЧАЛА ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ

 
Назад Вперед