Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Экскурсия в Музей льна

Автор: admin от 6-01-2022, 14:02, посмотрело: 367

Экскурсия в Музей льнаЭкскурсия в Музей льна6 января 2022 года воспитанники оздоровительного лагеря Гимназии им. К.Калиновского г. Свислочь посетили Музей льна на базе учреждения образования. Директор Парамонова Н.И. провела для ребят интересную и познавательную экскурсию по музею, познакомила с новой экспозицией "Кукла в жизни белорусов". Дети остались очень довольны экскурсией.

Категория: Мероприятия, Гражданско-патриотическое воспитание, Виртуальный музей льна, О музее, Материалы музея льна, Это интересно

 

Музейная гадзіна "Ведаць мінулае-будаваць будучыню"

Автор: admin от 24-10-2020, 13:34, посмотрело: 430

Музейная гадзіна "Ведаць мінулае-будаваць будучыню"Музейная гадзіна "Ведаць мінулае-будаваць будучыню" 24 кастрычніка ў дзень малой радзімы для вучняў 5-9 класаў прайшла музейная гадзіна "Ведаць мінулае-будаваць будучыню". Вучні наведалі школьны музей ільну, дзе пазнаёміліся з гісторыяй ільнаводства, а таксама з тымі героямі, якія ў час вайны абаранялі родную вёску.

Категория: Информация, 6 день, Гражданско-патриотическое воспитание, Виртуальный музей льна, Материалы музея льна

 

Вера Іосіфаўна Пакутнік

Автор: admin от 14-11-2017, 23:23, посмотрело: 720


Вера Іосіфаўна Пакутнік
была звеннявой па льну. Нарадзілася з 1937 годзе ў вёсцы Грынкі. Бацька Турак Іосіф Міхайлавіч загінуў на фронце ў 1941 годзе. Яе маме Соф’і Андрэеўне пашчасціла дажыць да 100 гадоў.
У школу пайшла ў 1947 годзе. Сямігодку закончыла ў 1957 годзе.
Працавала ў калгасе. Замужам была за адным з першых трактарыстаў калгаса Пакутнікам Міхаілам Іванавічам.
У 1976 годзе была прызначана звеннявой па ільну. На гэтай пасадзе працавала некалькі гадоў. Што сказаць пра лён? Ён заўсёды патрабаваў увагі і ласкі жаночых рук.
У 1992 годзе пайшла на пенсію.
У яе вырастаюць 4 унукі і 1 праўнучка Іра, якой у 2007 годзе споўнілася 6 гадоў.
Вера  Іосіфаўна Пакутнік  Скачать [219,51 Kb] (cкачиваний: 4)

Категория: Материалы музея льна

 

Вера Фёдараўна Данільчык

Автор: admin от 11-09-2017, 23:24, посмотрело: 705

Актыўнай звеннявой ільнаводаў калгаса А.Неўскага была
Вера Фёдараўна Данільчык.
Нарадзілася яна ў студзені 1935 года ў Польшчы. Да вайны ў школу пайсці не давялося.
У 1941 годзе захопнікі вывезлі сям’ю з Грынок, так як хата стаяла побач з лесам. Сям’я была вывезена ў вёску Савані за Поразава, дзе была кінута пад плот. Злітавалася саванёўская жанчына, якая прыгрэла бяздомнікаў. Праз некаторы час прыехаў дзядзька і забраў ўсіх да сябе. Затым па загаду немцаў былі пераселены ў вёску Пасева – у Польшчы, адкуль у 1945 годзе сям’я прыехала ў Грынкі.


Вера Фёдараўна Данільчык Скачать [221,38 Kb] (cкачиваний: 2)

Категория: Материалы музея льна

 

Лён – кудраш

Автор: admin от 4-12-2015, 23:30, посмотрело: 721

Добра расце ў Сярэдняй Азіі, Закаўказзі і на Украіне, дзе клімат больш сухі. У расліны сцябліны кароткія, галінастыя, кучаравыя, з вялікай колькасцю пладоў каробачак. У пачатку жніўня ў ільняных каробачках насенне набывае светла-карычневы колер. Лён – кудраш (алейны лён) дае многа семя, у якім 35 – 52 % алею. З насення лёну людзі навучыліся аітрымліваць залацісты алей, які ідзе на выраб аліфы, лакаў, фарбаў, ліноліуму.

Радзіма лёну – горныя вобласці Індыі. Продкі сучасных індыйцаў першымі зкінулі з сябе звярыныя скуры і адзеліся ў ільняныя адзенні.

“Паўночным шоўкам” называюць лён
у народзе.

Лён – кудраш Скачать [40,5 Kb] (cкачиваний: 4)

Категория: Материалы музея льна

 

Вырошчванне льну

Автор: admin от 2-12-2015, 23:33, посмотрело: 768

Вырошчванне льну патрабуе ад ільнаводаў нястомнай крапатлівай працы, а таксама агранамічных ведаў.
Вырошчванне  льну Скачать [63,5 Kb] (cкачиваний: 5)

Категория: Материалы музея льна

 

Марыя Іванаўна Дзуновіч

Автор: admin от 20-10-2015, 23:27, посмотрело: 740

Першай з звеннявых па вырошчванню лёну ў калгасе імя К. Каліноўскага была Марыя Іванаўна Дзуновіч (Гінч),нарадзіласа яна 14 лютага 1933г. у в. Грынкі.

У сям`і было тры дачкі: Вера-
старэйшая, Марыя- сярэдняя,
Еваліна- малодшая. Жыццё было
Змалку запоўнена
сельскагаспадарчай справай:
пасеяць, прапалоць і
даглядзець лён.
Вучобу ў дзяцінстве аддаліла на доўгія 4 гады вайна. і
пачынаць прыйшлося ўжо ў 1944 з першага ў зборным класе пасляваенных пераросткаў. І сёння памятаю настаўніка першага класа Рамана Загрыжэўскага і ўрокі матэматыкі Канунавай Валянціны Аляксееўны.

Павучыцца давялося 5 гадоў. У 6 класе пачала працаваць у калгасе: вазіла торф, працавала вазніцай,была на палявых работах.
З лета 1954г. - звеннявая па вырошчванню лёну. Колькі было сабрана попелу для угнаення яго!
Рванне, абмалот, сушка, церабленне – гэта паслядоўныя этапы работы.
І як завяршэнне - адгрузка пацертага лёну на станцыю з калгаснага складу.
Марыя Іванаўна Дзуновіч Скачать [116,35 Kb] (cкачиваний: 3)

Категория: Материалы музея льна