Марыя Іванаўна Дзуновіч

Автор: admin от 20-10-2015, 23:27, посмотрело: 742

0
Першай з звеннявых па вырошчванню лёну ў калгасе імя К. Каліноўскага была Марыя Іванаўна Дзуновіч (Гінч),нарадзіласа яна 14 лютага 1933г. у в. Грынкі.

У сям`і было тры дачкі: Вера-
старэйшая, Марыя- сярэдняя,
Еваліна- малодшая. Жыццё было
Змалку запоўнена
сельскагаспадарчай справай:
пасеяць, прапалоць і
даглядзець лён.
Вучобу ў дзяцінстве аддаліла на доўгія 4 гады вайна. і
пачынаць прыйшлося ўжо ў 1944 з першага ў зборным класе пасляваенных пераросткаў. І сёння памятаю настаўніка першага класа Рамана Загрыжэўскага і ўрокі матэматыкі Канунавай Валянціны Аляксееўны.

Павучыцца давялося 5 гадоў. У 6 класе пачала працаваць у калгасе: вазіла торф, працавала вазніцай,была на палявых работах.
З лета 1954г. - звеннявая па вырошчванню лёну. Колькі было сабрана попелу для угнаення яго!
Рванне, абмалот, сушка, церабленне – гэта паслядоўныя этапы работы.
І як завяршэнне - адгрузка пацертага лёну на станцыю з калгаснага складу.
Марыя Іванаўна Дзуновіч Скачать [116,35 Kb] (cкачиваний: 3)

Категория: Материалы музея льна

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.