У 7 класе прайшоў урок сусветнай гісторыі па тэме “Асноўныя рысы эканамічнага развіцця” (настаўнік Мацюк Н.М.), на якім прымянялася тэхналогія візуалізацыі вучэбнай інфармацыі. Пры вывучэнні новай тэмы былі выкарыстаны такія метадычныя прыёмы, як “гексы” і “воблака слоў”. Прымяненне дадзеных прыёмаў дапамагло зацікавіць вучняў, абудзіць іх творчую актыўнасць, стварыць умовы для асэнсавання і засваення новага вучэбнага матэрыялу. Вучні працавалі актыўна і зацікаўлена на працягу ўсяго ўрока.