Гринковская базовая школа » Наше творчество

 
 
 

Наше творчество

Вершы вучняў пра Радзіму
Я грамадзянін

Ганаруся я сваёй Радзімай,
Роднай вёскай, шчырымі людзьмі
Ад калыскі шлях бачу адзіны-
Мой куток у сэрцы пранясці
Адракацца ад каранёў сваіх не
трэба,
Дзе б ні быў, куды б не ехаў ты
Ззяе сонца над маёй Радзімай,
блакіт неба…
Я люблю куток мой залаты
Нашчадкам спадчыну цудоўную
пакінем
І кожны з іх ужо тады павінен
Не проста жыць, а быць
грамадзянінам!

Ваўкавыцкая Наталля

Родны край

Бялюткія бярозкі тут навокал
Расчасалі свае шоўкавыя косы.
Радзіма наша сінявокая,
Наш край – празрыстыя росы.

Знаёмыя сцежкі шырокія
Праводзяцца доўгія годы.
Азёры і рэкі глыбокія-
Краса беларускай прыроды.

Адзіная птушка ў полі
Сагрэе кожнага звонам,
І нават дрэўца малое
Для мяне зіхаціць лёнам.

Любіць родны край заўсёды
Мы будзем вельмі старацца,
А сваім караням і анёлам,
Ніхто не дазволіць зламацца.

Кузьміч Алеся


Родная зямля


Родная зямля, мне нібы матуля
Не любіць цябе проста не магу я.
І жыццё сваё добра пражыву,
І на кошт краіне буду я служыць,
Кожны дзень работу новую
рабіць.
А пакуль вучыцца добра буду я,
Красуй, мая краіна, родная
зямля!


Шэшэль Вікторыя


Мая старонка


Мой мілы кут, мая старонка
Такая родная ты мне.
Твае азёры і палессі,
І звонкі плёскат у раццэ.

Твае лугі, палі і нівы,
І птушак спеў, твае лясы,
І ззянне рос у полі летам,
І залатыя каласы.

Мой мілы кут, мая старонка,
Як вельмі я люблю цябе.
І вельмі гучна, вельмі звонка
Скажу, каб гэта зналі ўсе.

Акудовіч Паліна



Мая вёсачка

Я люблю сваю краіну,
Маю вёсачку Грынкі.
Дзе буслы клякочуць зранку
Пра вясёлыя дзянькі.

Дзе рачулачка Калонка
Срэбрам золата бруіць
Там , дзе з вечара да ранку
Песня землякоў звініць.

Ды квітней, мая ты вёска
Будзь пргожая заўжды!
Пра цябе ідзе хай слава
Яшчэ многія гады!

Трахімік Сяргей




БЕЛАРУСІ


Родны край! Беларусь мая
Ты мілей мне за землі ўсе!
Ганаруся, што беларуска я,
Што жыву ў беларускім сяле.

Што магу я па-беларуску
Расказаць пра блакіт нябёс,
Пра лясную птушыную музыку,
І пра светлыя кроплі рос,
І пра вочы зямлі васільковыя,
Пра блакітныя стужкі рэк,
Што ўплецены ў косы льняновыя
Беларусі маёй навек!

Родны край! Беларусь мая!
Расцвітай, багацей, прыгажэй!
І табой, зямля, ганаруся я,
Бо няма за цябе даражэй!

Акудовіч Аксана