23 сакавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для вучняў 8,9 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага” (развіццё і ўдасканаленне будаўніча-прамысловага комплексу, жыллёвага будаўніцтва, рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў жыллёва- камунальнай гаспадарцы). На мерапрыемства быў запрошаны Пажарыцкі Іван Іванавіч, майстар па будаўніцтве СУП "ВМК-АГРА".
У ходзе ШАГа1 вучні 8-9 класаў разам з настаўнікам геаграфіі Баралём С.П. успомнілі пра структуру жыллёва–гаспадарчага комплексу, будаўнічую прамысловасць Рэспублікі Беларусь, геаграфію прамысловасці будаўнічых матэрыялаў у нашай краіне.
У ходзе ШАГа 2 вучні разважалі над пытаннямі: Чаму будаўніча – прамысловы комплекс з’яўляецца асновай эканамічнага росту нашай краіны? Чым мы можам ганарыцца ў дарожным будаўніцтве? Чаму паслугі жыллёва- камунальнай гаспадаркі з’яўляюцца асновай якасці жыцця людзей?
Пры абмеркаванні блока “Развіццё жыллёвага будаўніцтва ў Беларусі” вучні ўспаміналі знакавыя аб’екты нашай краіны, выказвалі свае думкі наконт змены аблічча свайго населенага пункта, калі б з’явілася такая магчымасць, успаміналі прафесіі, звязаныя з будаўнічай галіной, пералічвалі ўстановы адукацыі, дзе рыхтуюць спецыялістаў для дадзенай галіны. У блоку “Сістэма жыллёва–камунальнай гаспадаркі для ўсіх і для кожнага” навучэнцы прыводзілі крытэрыі, па якіх наш населены пункт атрымаў назву аграгарадка, параўноўвалі ўмовы жыцця ў гарадах і сельскіх населеных пунктах. Вучні пазнаёміліся з інфармацыйнай кампаніяй “Мэта 99” па адказных адносінахда раздзельнага збору смецця, падвялі вынікі спаборніцтва школы паміж класамі па зборы макулатуры, пластыку і металалому.
У ходзе ШАГа 3 вучні прыйшлі да высновы, што толькі агульнымі намаганнямі, дзякуючы граматным дзеянням кожнага жыхара рэспублікі, можна стварыць утульнасць і прыгажосць сваімі рукамі. Кожны павінен берагчы чысціню ў сваіх дамах, дварах, на вуліцах у гарадах і сельскіх паселішчах. Нездарма дэвіз жыллёва–камунальнай гаспадаркі: “Жыві як гаспадар”. Людзі, якія прыязджаюць у нашу краіну, заўсёды здзіўляюцца чысціні і ўтульнасці нашых населеных пунктаў. Таму дэвіз нашага мерапрыемства: “Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць”.