Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Акция "Золотой возраст"

Автор: admin от 1-10-2022, 16:55, посмотрело: 273

В рамках мероприятий 12-й районной декады "Золотой возраст", посвященной Дню пожилых людей, учащиеся школы совместно с председателем профкома Пелеш Т.И. и учителем начальных классов Шидловской Ж.П. посетили ветеранов педагогического труда. Ребята помогли в уборке территории и поздравили с праздником, День учителя.
Акция "Золотой возраст"Акция "Золотой возраст"Акция "Золотой возраст"Акция "Золотой возраст"Акция "Золотой возраст"Акция "Золотой возраст"

Категория: Мероприятия, Учителю, 6 день, Профсоюз, Волонтёрская и тимуровская деятельность

 

Святочная праграма да Дня настаўніка

Автор: admin от 30-09-2022, 16:42, посмотрело: 267

Святочная праграма да Дня настаўніка Святочная праграма да Дня настаўніка Святочная праграма да Дня настаўніка 30 верасня ў школе прайшла святочная праграма, прысвечаная Дню настаўніка. Дзень настаўніка – асаблівае свята, свята ўсіх пакаленняў, таму што кожны дарослы ў свой час вучыўся ў школе. Успаміны аб школе, настаўніках суправаджаюць кожнага з нас на працягу ўсяго жыцця, пабуджаюць да добрых учынкаў, служаць апорай у цяжкія хвіліны. Вядучыя ад імя ўсіх вучняў павіншавалі настаўнікаў з надыходзячым святам, падзякавалі за іх нялёгкую працу і пажадалі поспехаў у прафесійнай дзейнасці. Віншаванні і падзяка прагучалі таксама ў адрас усіх, хто працуе ў школе. З цёплымі словамі віншаванняў і пажаданняў да педагогаў звярнулася дырэктар установы адукацыі Наталля Іванаўна Парамонава. Ганаровай граматай аддзела адукацыі Свіслацкага райвыканкама была ўзнагароджана настаўнік гісторыі і працоўнага навучання Мацюк Н.М. Ад імя ветэранаў педагагічнай працы павіншавала настаўнікаў з прафесійным святам Лукашэвіч Ганна Пятроўна. Яна падзялілася ўспамінамі аб сваёй педагагічнай дзейнасці, адзначыла, што вельмі прыемна сярод настаўнікаў бачыць сваіх вучняў. На працягу мерапрыемства гучалі песні пра настаўнікаў і школу, вучні інсцэніравалі сцэнкі са школьнага жыцця, чыталі вершы. Святочная праграма падарыла ўсім прысутным цудоўны настрой.

Категория: Информация, Мероприятия, Учителю, Ученику, Родителям

 
 
 

Пакуль мы помнім мінулае-у нас ёсць будучыня

Автор: admin от 17-09-2022, 13:58, посмотрело: 274

Пакуль мы помнім мінулае-у нас ёсць будучыня Пакуль мы помнім мінулае-у нас ёсць будучыня Пакуль мы помнім мінулае-у нас ёсць будучыня
17 верасня, у шосты школьны дзень , прайшоў гістарычны квіз “Пакуль мы помнім мінулае-у нас ёсць будучыня”. Вучні чыталі вершы пра герояў вайны, з частак складалі прыказкі пра Радзіму. На дошцы з далоней намалявалі сонейка, і кожны напісаў словы, якія асацыіруюцца з паняццем ПЕРАМОГА. Больш падрабязна пад час мерапрыемства пазнаёміліся, з тым які ўлад унеслі юныя мсціўцы для перамогі над ворагам.

Категория: Мероприятия, Учителю, Ученику, Родителям, 6 день, Гражданско-патриотическое воспитание

 

Дзень здароўя і спорту.

Автор: admin от 10-09-2022, 14:06, посмотрело: 256

Дзень здароўя і спорту.Дзень здароўя і спорту.Дзень здароўя і спорту.Дзень здароўя і спорту.Дзень здароўя і спорту.Дзень здароўя і спорту.
10 верасня, у школьную суботу, у Грынкаўскай базавай школе прайшоў Дзень здароўя і спорту. Вучні 1-4 класа сталі актыўнымі ўдзельнікамі спартландыі "Хто хутчэй?". Падчас конкурсных выпрабаванняў дзеці прадэманстравалі фізічную падрыхтоўку, спрытнасць, хуткасць і вынослівасць. Вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у спартыўным свяце "Сябруем са спортам". Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі шмат добрых эмоцый і сапраўдны зарад бадзёрасці.

Категория: Мероприятия, Учителю, Ученику, Родителям, 6 день, Мы - за здоровый образ жизни, Спортивная жизнь

 

Па старонках беларускага пісьменства

Автор: admin от 3-09-2022, 15:45, посмотрело: 239

Па старонках беларускага пісьменстваПа старонках беларускага пісьменстваПа старонках беларускага пісьменстваПа старонках беларускага пісьменства

Па старонках беларускага пісьменства






3 верасня, ў шосты школьны дзень, у Грынкаўскай базавай школе прайшло святкаванне Дня беларускага пісьменства з мэтай папаўнення і замацавання ведаў вучняў пра пісьменнасць на Беларусі ў старадаўні і цяперашні час. Для навучэнцаў была арганізаваны гістарычны круіз "Па старонках беларускага пісьменства", затым каманды "Літарынка" і "Мовазнаўцы" прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні: паказалі свае веды ў конкурсе- віктарыне "Пісьмовыя крыніцы", пагулялі ў перакладчыкаў, і пабывалі ў старажытнай друкарні, паспрабавалі разабраць старажытныя тэксты. З лікам 14:12 перамагла каманда "Літарынка" . Свята беларускай пісьменнасці, праведзенае ў нашай школе дапамагло навучэнцам далучыцца да скарбніцы нашай гістарычнай спадчыны.

Категория: Мероприятия, Учителю, Ученику, Родителям, 6 день, Цвети, мой край!

 

Дзень беларускага пісьменства

Автор: admin от 3-09-2022, 14:59, посмотрело: 270

Дзень беларускага пісьменства Дзень беларускага пісьменства Дзень беларускага пісьменстваДзень беларускага пісьменства

3 верасня, у шосты школьны дзень, да Дня беларускага пісьменства для навучэнцаў 1- 4 класаў прайшла пазнавальная гульня “Вытокі роднага слова”.Школьнікі даведаліся аб тым,што першая надрукаваная кніга “Біблія” Францыска Скарыны ўбачыла свет у 1517 годзе. Яшчэ навучэнцы пазнаёміліся з многімі славутымі людзьмі, якія пакінулісвой незабываемы след у гісторыі нашай краіны.

Категория: Мероприятия, Учителю, Ученику, Родителям, 6 день

 

Расклад вучэбных заняткаў у І-ым паўгоддзі 2022/2023 навучальнага года

Автор: admin от 1-09-2022, 15:45, посмотрело: 235

Расклад вучэбных заняткаў І-IV класы Азнаёміцца [18,57 Kb] (cкачиваний: 10)
Расклад вучэбных заняткаў V-IX класы Азнаёміцца [24,11 Kb] (cкачиваний: 12)

Категория: Учителю, Расписания

 
 
 
 
 
 
 

Урок, прысвечаны Году гістарычнай памяці "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню"

Автор: admin от 1-09-2022, 13:19, посмотрело: 219

Урок, прысвечаны  Году гістарычнай памяці                           "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню" Урок, прысвечаны  Году гістарычнай памяці                           "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню"Урок, прысвечаны  Году гістарычнай памяці                           "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню"Урок, прысвечаны  Году гістарычнай памяці                           "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню"
1 верасня 2022 года для навучэнцаў праведзены першы ўрок, прысвечаны Году гістарычнай памяці "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню". Мэтай дадзенага ўрока з'яўлялася выхаванне ў навучэнцаў паважлівых адносін да гістарычнага мінулага нашай краіны, фарміраванне аб'ектыўнага ўяўлення аб укладзе беларускага народа ў вялікую Перамогу, аб гераічнай спадчыне як найважнейшым складальніку гістарычнай памяці, аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў, пачуцця прыналежнасці да свайго народа, краю. На мерапрыемства былі запрошаны госці: намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Шэйка А.М. і дырэктар установы адукацыі Парамонава Н.І.

Категория: Мероприятия, Учителю, Ученику, Родителям, Гражданско-патриотическое воспитание

 
 

Районное августовское совещание педагогических работников

Автор: admin от 30-08-2022, 13:08, посмотрело: 261

Районное августовское совещание педагогических работниковРайонное августовское совещание педагогических работников
30 августа 2022 года состоялось районное августовское совещание педагогических работников, на котором подведены итоги 2021/2022 учебного года, определены приоритетные направления работы в новом учебном году. На совещании были награждены лучшие работники сферы образования Свислочского района, в числе которых и работники нашего коллектива: Почетной грамотой Свислочского районного Совета депутатов награжден Воронко А.А., учитель физической культуры и здоровья, Почетной грамотой отдела образования Свислочского райисполкома награждена Шлык В.Г., воспитатель дошкольной группы, секретарь БРСМ и БРПО в учреждении образования. Поздравляем!

Категория: Мероприятия, Учителю

 

Педагагічны савет да новага навучальнага года

Автор: admin от 29-08-2022, 11:01, посмотрело: 260

Педагагічны савет да новага навучальнага года Педагагічны савет да новага навучальнага года
29 жніўня 2022 года ва ўстанове адукацыі преведзены педагагічны савет, на якім быў разгледжаны шэраг важных і актуальных пытанняў. Асаблівая ўвага надзялялася тым зменам, што ўводзяцца з пачатку навучальнага года: з 1 верасня 2022 года ўступаюць у сілу асноўныя палажэнні новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Пастановай калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 10.05.2022 № 4.11 адобраны Дзяржаўны школьны стандарт, з мэтай павышэння прэстыжу і статусу педагагічнай прафесіі, эфектыўнасці ўзаемадзеяння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу загадам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2022 № 401 зацверджаны Правілы педагагічных работнікаў

Категория: Информация, Учителю