3 лютага ў 9 класе ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “Антыфашысцкае супраціўленне на акупаваных тэрыторыях”
У ходзе ШАГа 1 вучні разам з настаўнікам гісторыі Мацюк Н.М.успомнілі з урокаў гісторыі, што такое рух Супраціўлення, формы руху: партызанскі рух, падпольная барацьба, агітацыйна-прапагандысцкая дзейнасць, эканамічны сабатаж, невыкананне дырэктыўных загадаў акупацыйных уладаў. Навучэнцы ўспомнілі, што асноўнай мэтай руху Супраціўлення з’яўлялася вызваленне еўрапейскіх краін ад фашысцкага рабства, супраціўленне германскаму акупацыйнаму рэжыму і аднаўленне нацыянальна-дзяржаўнай незалежнасці. Вучні даведаліся, што Міжнародны дзень Супраціўлення адзначаецца штогод 10 красавіка і прысвечаны ўсім тым, хто супрацьстаяў фашысцкаму рэжыму ў час Другой сусветнай вайны.
У ходзе ШАГа 2 вучні разважалі аб тым, што нягледзячы на тое, што у кожнай асобнай краіне рух Супраціўлення быў па сваім характары нацыянальным, але ўсе народы аб’ядноўвала адно жаданне – наблізіць канец вайны і атрымаць незалежнасць.
Абмяркоўваючы пытанні блока “Партызанскі рух” вучні ўспомнілі, што такое партызанскі рух, расказалі аб тым, што партызанскі рух шырока быў разгорнуты на тэрыторыі Беларусі і, непасрэдна, на тэрыторыі нашага раёна, зачыталі фрагменты матэрыялаў з раённай кнігі “ Памяць” аб партызанскім руху на Свіслаччыне. Вучні выказалі свае адносіны да ўчынкаў герояў-партызан: Марата Казея, Валі Коціка, Лёні Голікава, Аляксандра Чэкаліна, Зінаіды Партновай. Таксама дзявяцікласнікі ўспомнілі камсамольцаў-падпольшчыкаў з суседняй вёскі Дабраваля: Пашу Васіленка і Мішу Урбановіча, якія разам з дарослымі збіралі зброю, медыкаменты, аказвалі дапамогу параненым чырвонаармейцам. Героі былі выдадзены здраднікам і жорстка катаваны.
У ходзе ШАГа 3 “Мы падводзім вынікі” вучні прыйшлі да высновы, што толькі агульнымі намаганнямі, дзякуючы граматным дзеянням кіраўніцтва СССР, мужнасці і гераізму і савецкага народа, партызанскаму руху і дзейнасці падпольшчыкаў, мы сёння жывём у мірнай краіне.