3 сакавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшоў інфармацыйны час на тэму: “Баявая, дыверсійная і агітацыйна-прапагандысцкая дзейнасць партызан”. У ходзе ШАГа1 настаўнік гісторыі Мацюк Н.М. актуалізавала веды вучняў пра баявую, дыверсійную і агітацыйна-прапагандысцкую дзейнасць партызан. Вучні ўспомнілі пра “рэйкавую вайну”.
У ходзе ШАГа1 настаўнік гісторыі Мацюк Н.М. актуалізавала веды вучняў пра баявую, дыверсійную і агітацыйна-прапагандысцкую дзейнасць партызан. Вучні ўспомнілі пра “рэйкавую вайну”.
Настаўнік звярнула асаблівую ўвагу школнікаў на тое, што барацьба супраць нямецка-фашысцкіх агрэсараў пачала разгортвацца ўжо з першых дзён акупацыі. Галоўнымі накірункамі дзейнасці беларускіх партызан былі аперацыі на чыгунках, водных шляхах, на шашы, разгром варожых гарнізонаў і апорных пунктаў, знішчэнне баз і ліній сувязі. Настаўнік прывяла звесткі аб тым, якія страты несла германская армія падчас дыверсій на чыгунцы. Таксама вучні даведаліся пра так званыя “ чортавы кухні”, дзе партызаны выплаўлялі тол, узрыўчатае рэчыва з неразарваўшыхся бомбаў і снарадаў для далейшага прымянення ў ваеннай справе. Вучні падрыхтавалі паведамленне пра Мікалая Гойшыка, які пусціў пад адхон 7 эшалонаў ворага. Асаблівая ўвага была звернута на этапы “рэйкавай вайны”, разгром варожых гарнізонаў у Слуцку, Любані, Багушоўску, барацьбу з захопнікамі партызан і падпольшчыкаў Клічаўскага і сумежных раёнаў, якія разграмілі звыш 80 гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў. Не пакінулі раўнадушнымі вучняў сведчанні пра карніцкія акцыі і эспедыцыі, у тым ліку звязаныя са спаленымі вёскамі. Акупанты імкнуліся скарыць народ, падпарадкаваць яго сваёй уладзе, часткова знішчыць.
У ходзе ШАГа 2 вучні актыўна абмяркоўвалі атрыманую інфармацыю.Яныразважалі наконт партызанскай дыверсійнай дзейнасці, рэйкавай вайны, удзелу беларускага, рускага і ўкраінскага народаў у барацьбе з ворагам. Дзевяцікласніківыказвалі свае думкі аб самаахвярнасці беларускіх партызан і падпольшчыкаў у барацьбе з нямецкімі акупантамі. Адзначылі, што вялікую ролю у партызанскай барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў адыгрывала агітацыйна-прапагандысцкая работа сярод насельніцтва. Гэта давала надзею і ўпэўненасць простым людзям, што вораг будзе пераможаны.
У ходзе ШАГа 3 “Мы падводзім вынікі” вучні прыйшлі да высновы, што, толькі аб’яднаўшысяразам, людзірозных нацыянальнасцей змаглі выстаяць у вайне супраць акупантаў.