У рамках шостага школьнага дня 30.10.21 для навучэнцаў пачатковых класаў прайшла гульня-падарожжа “Скарбы Беларусі”. У час гэтай гульні дзеці наведалі наступныя прыпынкі: “Гістарычны”, “Галерэя славутасцей”, “Белавежская пушча”, “Цікава ведаць”. Дзеці з цікавасцю і задавальненнем удзельнічалі ў падарожжы, далучыліся да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, пазнаёміліся з літаратурнымі мясцінамі, помнікамі гісторыі і культуры, славутымі людзьмі, запаведнікамі нашай краіны. Удзельнікі гульні з захапленнем адгадвалі загадкі і крыжаванкі, складалі прыказкі. Усе ўдзельнікі былі вельмі задаволены праведзеным падарожжам.