Гринковская базовая школа » Последние публикации на сайте

 
 
 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Пазнавальная гульня “Мова родная, цудоўная!”

Автор: admin от 19-02-2022, 09:36, посмотрело: 307

Пазнавальная гульня “Мова родная, цудоўная!” Пазнавальная гульня “Мова родная, цудоўная!” Пазнавальная гульня “Мова родная, цудоўная!” 19 лютага, у шосты школьны дзень, для вучняў 1 – 4 класаў прайшла пазнавальная гульня “Мова родная, цудоўная”. У пачатку мерапрыемства вучні разгадвалі красворд з ключавым слова “МОВА”. Выконваючы розныя заданні, школьнікі ўспомнілі і прадоўжылі беларускія прыказкі, растлумачылі іх сэнс. Па пачатковых радках узнавілі раней вывучаныя вершы беларускіх паэтаў і выразна іх прачыталі. Самым цікавым было заданне, дзе трэба было па малюнках распазнаць герояў беларускіх народных казак. А закончылася гульня выкананнем беларускай песні “Рэчанька”. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў пачуцця патрыятызму, паважлівага стаўлення да роднай мовы.

Категория: Информация, Мероприятия, Ученику, Родителям, 6 день, Гражданско-патриотическое воспитание

 

Дзень роднай мовы

Автор: admin от 19-02-2022, 08:47, посмотрело: 316

Дзень роднай мовы Вучні нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у Instagram-чэленджы “Дзень роднай мовы” ў рамках акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. У сацыяльных сетках размешчаны відэаролікі, дзе яны чытаюць вершы на беларускай мове.
Рыгор Барадулін “Яна адна, зямля вякоў”. Чытае Пекар Карына
Людміла Кебіч “Але”. Чытае Барэль Мілана

Категория: Информация, Ученику, Родителям

 

Тыдзень беларускай мовы

Автор: admin от 17-02-2022, 16:43, посмотрело: 386

Тыдзень беларускай мовы Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Ва ўстанове адукацыі пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты. Тыдзень беларускай мовы [16,08 Kb] (cкачиваний: 13)

Категория: Информация, Мероприятия, Ученику, Внеклассное мероприятие, Гражданско-патриотическое воспитание

 

ШАГ: "Падпольная барацьба"

Автор: admin от 17-02-2022, 11:29, посмотрело: 321

ШАГ: "Падпольная барацьба" 17 лютага для вучняў 9 класа прайшло чарговае мерапрыемства адукацыйна-інфармацыйнага праекта "ШАГ" у форме адкрытага мікрафона па тэме "Падпольная барацьба" .
У ходзе ШАГа1 настаўнік гісторыі Мацюк Н.М. актуалізавала веды вучняў пра падпольную барацьбу, пра партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі, пра "рэйкавую вайну”. З урокаў гісторыі вучні ўспомнілі імёны К.С. Заслонава, начальніка паравознага дэпо чыгуначнага вузла ў Оршы, Героя Савецкага Саюза; актыўнага ўдзельніка Мінскага падполля Я.У Клумава.
У ходзе ШАГа 2 вучні абмеркавалі атрыманую інфармацыю. Яны выказвалі свае думкі і меркаванні наконт таго, у якіх складаных умовах знаходзіліся падпольшчыкі і партызаны, падвяргаючы сваё жыццё і жыццё сваіх родных небяспецы. Вучні расказалі пра подзвігі падпольшчыкаў Свіслаччыны, успомнілі гераізм і мужнасць Пашы Васіленка і Мішы Урбановіча, камсамольцаў-падпольшчыкаў з суседняй вёскі Дабраволя.
У ходзе ШАГа 3 “Мы падводзім вынікі” вучні прыйшлі да высновы, што шматнацыянальны савецкі народ перамог у гэтай крывавай вайне, таму што ўсе разам абаранялі сваю зямлю, свае сем’і, свой народ.

Категория: Информация, Ученику, Гражданско-патриотическое воспитание, ШАГ

 
 

Урок матэматыкі па тэме "Множанне дробаў"

Автор: admin от 16-02-2022, 20:18, посмотрело: 387

Урок матэматыкі па тэме "Множанне дробаў" Урок матэматыкі па тэме "Множанне дробаў" Урок матэматыкі па тэме "Множанне дробаў" 16 лютага ў 5 класе праведзены адкрыты ўрок матэматыкі па тэме "Множанне дробаў" (настаўнік Андрушка І.І.). Вучні на працягу ўрока падарожнічалі па краіне дробаў. Для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці і замацавання ведаў вучняў была выкарыстана тэхналогія візуалізацыі вучэбнай інфармацыі.

Категория: Информация, Ученику, Родителям, Инновационная деятельность

 

Вечер памяти "У каждого времени свои герои"

Автор: admin от 16-02-2022, 13:03, посмотрело: 316

Вечер памяти "У каждого времени свои герои" Вечер памяти "У каждого времени свои герои" В учреждении образования стало традицией ежегодное проведение мероприятий, посвященных памяти Виктора Лобача, воина-афганца, выпускника школы. 15 февраля в рамках республиканской декады гражданско-патриотических дел «Афганістан у лёсах нашых землякоў» прошёл вечер памяти «У каждого времени свои герои». Воспоминания о Викторе Лобаче свято чтут и хранят в школе, где его имя навсегда вписано в школьную летопись. Ведущие рассказали, каким Виктор Лобач был в школьные годы и во время работы в местном хозяйстве до призыва в армию, зачитали воспоминания родных, учителей, односельчан, друзей. О подвиге Виктора ребята говорили с большой гордостью и уважением: спасая раненых товарищей, он принял огонь на себя. За мужество и отвагу, проявленные в ходе боевых действий, посмертно награжден орденом Красной Звезды. В ходе мероприятия ребята вспомнили еще о четверых уроженцах деревни Гринки, которые прошли дорогами афганской войны – это Анатолий Никитик, Сергей Дятел, Сергей Дубынин, Сергей Смурага. Все эти парни с честью выполнили свой интернациональный воинский долг.

Категория: Информация, Ученику, Родителям, Внеклассное мероприятие, Гражданско-патриотическое воспитание, Инновационная деятельность

 

О профилактике преступлений в отношении несовершеннолетних

Автор: admin от 16-02-2022, 12:58, посмотрело: 235

О профилактике преступлений в отношении несовершеннолетнихО профилактике преступлений в отношении несовершеннолетнихО профилактике преступлений в отношении несовершеннолетних можно подробнее узнать в буклете «Научите детей видеть ложь!»

Категория: Информация, Учителю, Ученику, Родителям

 

Экскурсія ў школьны музей ільну

Автор: admin от 15-02-2022, 18:57, посмотрело: 442

Экскурсія ў школьны музей ільну Экскурсія ў школьны музей ільну Вучні пачатковых класаў наведалі школьны музей ільну . Цікавую і пазнавальную экскурсію для іх правяла кіраўнік музея Мацюк Надзея Міхайлаўна. Школьнікі пазнаёміліся з прыладамі для апрацоўкі льну, з льнянымі вырабамі, даведаліся пра мясцовых ільнаводаў, вядомыя льнокамбінаты і льнозаводы нашай краіны. Пры дапамозе старадаўніх прылад працы змаглі паспрабаваць папрасаваць адзенне. Асабліва зацікавіла вучняў экспазіцыя “Лялька ў жыцці беларусаў”. Надзея Міхайлаўна расказала пра кожную з лялек. Гэта абярэгавыя лялькі-мотанкі, зернавушкі, лялькі,якія ўвасабляюць міфічных істот: Дамавіка, Лазніка, Лазавіка, Ліха аднавокае, Вадзяніка. У многіх дзяўчынак з'явілася жаданне навучыцца рабіць такія лялькі. Дзеці задавалі кіраўніку музея шмат пытанняў, з задавальненнем пагулялі ў гульню “Лянок”. Вучням вельмі спадабалася экскурсія па школьным музеі.

Категория: Информация, Ученику, Родителям, Гражданско-патриотическое воспитание, Виртуальный музей льна

 

Профилактическая встреча

Автор: admin от 15-02-2022, 13:18, посмотрело: 319

Профилактическая встреча Профилактическая встреча Профилактическая встреча Специалист группы пропаганды и взаимодействия с общественностью Свислочского РОЧС Новосад А.И. провел профилактическую беседу по безопасности жизнедеятельности с учащимися 3-5 классов. Он напомнил ребятам о правилах безопасного поведения дома, в школе, на улице и водоемах зимой, а также опасности игры со спичками и огнём. Рассказал о чрезвычайных ситуациях, которые могут возникнуть в повседневной жизни, и как себя при этом нужно вести. Чтобы школьники не забывали о правилах безопасного поведения, Александр Иванович оставил наглядный материал профилактической направленности.

Категория: Информация, Ученику, Родителям, Детям о пожарной безопасности

 

Безопасность в каждый дом! Финал.

Автор: admin от 14-02-2022, 10:32, посмотрело: 280

Безопасность в каждый дом! Финал. Безопасность в каждый дом! Финал. Безопасность в каждый дом! Финал. Ярко и незабываемо завершилась республиканская акция «Безопасность – в каждый дом!» на Свислоччине. На городской площади районного центра спасатели вместе с работниками культуры, зравоохранения, газовой службы, представителями БДПО, общественных организаций Белая Русь и ОСВОД устроили настоящий праздник безопасности для гостей и жителей района, развернув профилактические площадки. Тематические интерактивные площадки, концертная программа, уроки по оказанию первой помощи, советы и рекомендации специалистов, конкурсы и торговые точки – всё это включило в себя праздник для жителей города.

Категория: Информация, Ученику, Родителям, Детям о пожарной безопасности

 

Рэспубліканская дэкада “Афганістан у лёсах нашых землякоў”

Автор: admin от 14-02-2022, 09:14, посмотрело: 275

Рэспубліканская дэкада “Афганістан у лёсах нашых землякоў” У адпаведнасці з планам работы Міністэрста адукацыі на 2022 год з 15 па 24 лютага праводзіцца рэспубліканская дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў”.
План мерапрыемстваў [17,04 Kb] (cкачиваний: 10)

Категория: Информация, Мероприятия, Ученику, Гражданско-патриотическое воспитание

 

Дзень здароўя і спорту

Автор: admin от 12-02-2022, 12:35, посмотрело: 281

Дзень здароўя і спорту Дзень здароўя і спорту 12 лютага, у школьную суботу, праводзіўся дзень здароўя і спорту. Вучні1-4 класаў ўдзельнічалі ў спартыўнай эстафеце "Вясёлы калейдаскоп". Для 5-9 класаў праведзены спартыўны турнір "Самыя хуткія і спрытныя". Усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Категория: Информация, Ученику, Родителям, 6 день, Мы - за здоровый образ жизни

 

Профориентационная встреча с курсантом военной академии

Автор: admin от 11-02-2022, 16:42, посмотрело: 370

Профориентационная встреча с курсантом военной академии Профориентационная встреча с курсантом военной академии В учреждении образования состоялась профориентационная встреча учащихся 5-9 классов с курсантом УО «Военная академия Республики Беларусь» Виталием Франковским, выпускником школы 2018 года. Виталий обучается на 4 курсе факультета внутренних войск по специальности «Управление подразделениями внутренних войск» с присвоением квалификации "Специалист по управлению - юрист". В этом году заканчивает обучение. Он рассказал ребятам о специальностях, по которым ведётся подготовка в академии, об условиях приема и особенностях обучения на факультете внутренних войск, о социальном пакете во время учёбы и после окончания академии. В ходе встречи учащиеся задавали курсанту интересующие их вопросы.

Категория: Информация, Ученику, Родителям, ПРОФОРИЕНТАЦИЯ

 

Дзень здароўя ў пачатковых класах

Автор: admin от 11-02-2022, 16:32, посмотрело: 313

Дзень здароўя ў пачатковых класах Дзень здароўя ў пачатковых класах Дзень здароўя ў пачатковых класах Пяты, заключны дзень Тыдня пачатковых класаў, быў прысвечаны здароўю. Загадчык Грынкаўскага ФАПа Трахімік М.І. расказала вучням аб правілах асабістай гігіены у час эпідэміялагічнай сітуацыі. У віктарыне “Наша здароўе ў нашых руках” самымі дасведчанымі ў вобласці здаровага ладу жыцця былі Пелеш Аляксандр і Несцер Кірыл з 2 класа, Чыганаева Алея з 4 класа. Прагляд мультфільма “Смяшарыкі” дапамог навучэнцам паўтарыць правілы загартоўвання свайго арганізма. Цікава і пазнавальна прайшла гульнявая праграма "Здароўе-галоўная каштоўнасць". У ходзе гульні рабяты выконвалі розныя заданні, удзельнічалі ў конкурсах. Адгадаўшы загадкі, вывелі формулу здароўя. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў дзяцей патрэбнасці ў захаванні здаровага ладу жыцця і неабходнасці клапаціцца пра сваё здароўе.

Категория: Информация, Ученику, Родителям, Внеклассное мероприятие

 

Тыдзень пачатковых класаў: Дзень бяспекі

Автор: admin от 10-02-2022, 21:00, посмотрело: 328

Тыдзень пачатковых класаў: Дзень бяспекі Тыдзень пачатковых класаў: Дзень бяспекі Тыдзень пачатковых класаў: Дзень бяспекі Чацвёрты дзень Тыдня пачатковых класаў прайшоў пад дэвізам “Бяспека вакол нас”. Разам з “Чароўнай кніжкай МНС” навучэнцы паўтарылі правілы бяспекі зімой на вадаёме. Пазнаёміліся з правіламі аказання першай дапамогі пры абмаражэнні, перахаладжэнні, пры правальванні пад лёд. Паглядзеўшы мультфільм «Чароўная кніга», даведаліся, як правільна выконваць правілы бяспекі. Падчас конкурсна-гульнявой праграмы “Твая бяспека ў тваіх руках” рабяты вучыліся вырашаць самастойна розныя сітуацыі, які сустракаюцца ў нашым паўсядзённым жыццці. Навучэнцы разгадвалі рэбусы, загадкі, крыжаванку. У конкурсе на лепшага чытальніка верша “Паэзія дабрыні” пераможцамі сталі: Несцер Ангеліна, вучаніца 1 класа, Пелеш Александр, вучань 2 класа, Чыганаева Алеся, вучаніца 4 класа.

Категория: Информация, Ученику, Родителям, Внеклассное мероприятие

 
 

Дзень беларускай мовы і культуры

Автор: admin от 9-02-2022, 21:16, посмотрело: 281

Дзень беларускай мовы і культуры Дзень беларускай мовы і культуры Трэці дзень Тыдня пачатковых класаў – Дзень беларускай мовы і культуры. Сярод вучняў у гэты дзень праводзіўся конкурс на лепшы сшытак па беларускай мове. Пераможцамі сталі: Ермаловіч Варвара і Несцер Ангеліна з 1 класа, Пелеш Александр і Несцер Кірыл з 2 класа, Чыганаева Алеся з 4 класа. У ходзе завочнага віртуальнага падарожжа “Замкі Беларусі” вучні пазнаёміліся з беларускімі замкамі і іх гісторыяй. Цікава прайшла гульня-падарожжа “Прыгажэйшая на свеце - беларуская зямля”. Дзеці падарожнічалі па станцыях і выконвалі розныя заданні: адказвалі на пытанні віктарыны, называлі краін-суседак Беларусі, чыталі вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкі, шукалі працяг прыказкі. У ходзе падарожжа вучні папоўнілі веды пра таленавітых і знакамітых людзей сваёй краіны, вядомых землякоў.

Категория: Информация, Ученику, Родителям, Внеклассное мероприятие

 

Профориентационная встреча

Автор: admin от 9-02-2022, 20:16, посмотрело: 352

Профориентационная встреча Профориентационная встреча 9 февраля в учреждении образования состоялась профориентационная встреча учащихся 5-9 классов с курсантом УО «Академия МВД Республики Беларусь» Александром Дубыниным, выпускником школы 2019 года. Александр третий год обучается на факультете милиции, специализация «оперативно-розыскная деятельность». Он рассказал ребятам о специальностях, по которым ведётся подготовка в академии, об условиях приема и особенностях обучения, о быте курсантов. В ходе встречи учащиеся задавали интересующие их вопросы.

Категория: Информация, Ученику, ПРОФОРИЕНТАЦИЯ

 

Дзень матэматыкі

Автор: admin от 9-02-2022, 09:29, посмотрело: 280

Дзень матэматыкі Дзень матэматыкі Дзень матэматыкі 8 лютага ў рамках Тыдня пачатковых класаў праведзены Дзень матэматыкі. На стэндзе ў файе былі размешчаны матэматычныя рэбусы, якія можна было разгадваць на працягу дня. З дапамогай розных тэхнік адгадвання вучні расшыфравалі матэматычныя тэрміны. У інтэрактыўнай гульні “Самы разумны” спаборнічалі дзве каманды: “Квадрат” і “Плюс”. Удзельнікі каманд паказалі свае матэматычныя здольнасці, кемлівасць, логіку. Перамагла ў гульні каманда “Квадрат”. Таксама ў гэты дзень праведзена гутарка – презентацыя “Піянеры-героі: дзяцінства, апаленае вайной”, прымеркаваная да Дня юнага героя-антыфашыста. Навучэнцы даведаліся аб піянерах-героях, якія змагаліся з ворагамі ў гады Вялікай Айчынай вайны.

Категория: Информация, Ученику, Родителям, Внеклассное мероприятие