1 снежня 2022 года ў рамках абласнога патрыятычнага праекта “Памяць. Адзінства. Перамога” ў аг.Грынкі каля памятнага знака на месцы падзення ў гады ВАВ савецкага штурмавіка ІЛ – 2 устанавілі інфармацыйную таблічку. У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігар Булаўко, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кулікоў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Ірына Паўлючэня. Не засталіся ў баку ад такой значнай падзеі і работнікі нашай установы адукацыі, актывісткі ГА “Беларускі саюз жанчын”, а таксама мясцовыя жыхары.