Клуб “ Пошук” быў створаны ў Грынкаўскай школе ў верасні 2010 года. Членамі клуба з’яўляюцца вучні 9 – 11 класаў. Кіраўнік клуба – настаўніца рускай мовы і літаратуры Мацюк Н.М.
У аснову работы клуба “ Пошук” пакладзены глыбокі інтарэс да мінулага вёскі Грынкі і суседніх вёсак, да падзей, якія адбываліся ў часы Вялікай Айчыннай вайны.
Мэтай дзейнасці клуба “Пошук” з’яўляецца стварэнне ўмоў для фарміравання ў вучняў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культарнай спадчыны роднага краю.
На рэалiзацыю мэты накіраваны наступныя задачы:
- фармiраванне навыкаў пошукавай дзейнасцi;
- выхаванне павагi да гістарычнага мінулага роднага краю, пачуцця гонару за знакамітых землякоў;
- фармiраванне грамадзянскай культуры вучняў.
Асноўныя прынцыпы дзейнасці клуба :
- назапашванне практычнага вопыту;
- сувязь з жыццём і рэаліямі сучаснасці;
- эфектыўнае ўзаемадзеянне усіх удзельнікаў адукацыйнага процэсу;
- адаптыўнасць матэрыялу і яго выкарыстанне ў дзейнасці ўстановы адукацыі.
Клуб “ Пошук”