5 лютага для вучняў пачатковых класаў прайшла гульнявая праграма ““Карагод сяброў”. У ходзе мерапрыемства вучні адгадвалі загадкі, разыгрывалі розныя жыццёвыя сітуацыі, гулялі ў рухомыя гульні. Вельмі спадабалася дзецям гульня на ўвагу “Пазнай сябра”. З задавальненнем дзеці спявалі песні пра сяброў і сяброўства. Мерапрыемства прайшло весела і цікава і садзейнічала стварэнню добрага настрою ва ўсіх удзельнікаў.