З 3 па 10 красавіка 2021 года ў Беларусі пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу», прымеркаваная да Года народнага адзінства. Традыцыйна арганізатарам мерапрыемства выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам, а таксама пакажуць аб'екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу.