Новы навучальны 2021 – 2022 год у Грынкаўскім д/с-БШ пачаўся адзіным для ўсёй нашай краіны ўрокам «У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнай краіны», які спряў фарміраванню ў вучняў грамадзянскасці, патрыятызму; ўсведамлення сваёй прыналежнасці да беларускага народа, згуртаваная гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці; выхаванню адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Айчыны. На ўроку для вучняў 8 – 9 класаў гучалі песні і вершы аб родным краі. Навучэнцы пад час дыялогавай пляцоўкі разважалі аб такіх паняццях як «нацыянальная самасвядомасць», «нацыянальнае адзінства», «народнае адзінства». На наступных этапах ўрока былі разгледжаны тры змястоўныя блокі:
Блок 1, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне.
Блок 2, прысвечаны новаму святу – Дню народнага адзінства.
Блок 3, прысвечаны дасягненням суверэннай Беларусі.