6 лютага выхаванцы дзіцячага садка адправіліся ў падарожжа “Да Дзядка-ільнавічка” у школьны музей ільну. З цікавасцю дзеці разглядалі фотаздымкі з выявамі сінявокага льну,церлі ў пальчыках ільняныя галоўкі, каб здабыць дробныя семячкі. Спадабался выхаванцам гульня “А мы сеялі лянок”.
З задавальненем яны круцілі кола самапралкі, спрабавалі часаць лён. Кожнаму з малых хацелася патрымаць у руках сапраўдныя лапці і дакрануцца да гаспадара і ахоўніка музея – Дзядка-ільнавічка.