Напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у Грынкаўскім дзіцячым садзе-базавай школе прайшлі тэматычныя класныя гадзіны. У 8 класе праведзены час роздуму "Аб сімвалах маёй краіны" (класны кіраўнік Русак Н.Р.), у 9 класе - інфасесія з элементамі інтэлектуальна-пазнавальнай гульні "Дзяржаўныя сімвалы - нацыянальны набытак Рэспублікі Беларусь" (класны кіраўнік Андрушка І.І.). Галоўная мэта мерапрыемстваў - выхаванне ў вучняў павагі да дзяржаўных сімвалаў нашай краіны, пачуццяў нацыянальнай годнасці і самасвядомасці.