8 лістапада ва ўстанове адукацыі праведзены тэматычныя інфармацыйныя гадзіны да Міжнароднага дня энергазберажэння: "Энергазберажэнне дома і ў школе" (1-4 класы); "Беражлівасць як лад жыцця кожнага чалавека" (5-9 класы). Вучні пачатковых класаў пазнаёміліся з асноўнымі правіламі энергазберажэння ў школе і дома. У 5-9 класах была звернута ўвага на тое, што эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы. У Рэспубліцы Беларусь эфектыўна і дынамічна развіваецца эканоміка, арыентаваная на няўхільны рост дабрабыту і павышэнне якасці жыцця грамадзян, абарону іх матэрыяльных, сацыяльных і культурных інтарэсаў. Вельмі важнай з'яўляецца эканомія матэрыяльных рэсурсаў, рацыянальнае выкарыстанне ўсіх відаў паліва, энергіі, сыравіны, матэрыялаў і абсталявання.