Чацвёрты дзень Тыдня пачатковых класаў прайшоў пад дэвізам “Бяспека вакол нас”. Разам з “Чароўнай кніжкай МНС” навучэнцы паўтарылі правілы бяспекі зімой на вадаёме. Пазнаёміліся з правіламі аказання першай дапамогі пры абмаражэнні, перахаладжэнні, пры правальванні пад лёд. Паглядзеўшы мультфільм «Чароўная кніга», даведаліся, як правільна выконваць правілы бяспекі. Падчас конкурсна-гульнявой праграмы “Твая бяспека ў тваіх руках” рабяты вучыліся вырашаць самастойна розныя сітуацыі, які сустракаюцца ў нашым паўсядзённым жыццці. Навучэнцы разгадвалі рэбусы, загадкі, крыжаванку. У конкурсе на лепшага чытальніка верша “Паэзія дабрыні” пераможцамі сталі: Несцер Ангеліна, вучаніца 1 класа, Пелеш Александр, вучань 2 класа, Чыганаева Алеся, вучаніца 4 класа.