10 верасня, у школьную суботу, у Грынкаўскай базавай школе прайшоў Дзень здароўя і спорту. Вучні 1-4 класа сталі актыўнымі ўдзельнікамі спартландыі "Хто хутчэй?". Падчас конкурсных выпрабаванняў дзеці прадэманстравалі фізічную падрыхтоўку, спрытнасць, хуткасць і вынослівасць. Вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у спартыўным свяце "Сябруем са спортам". Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі шмат добрых эмоцый і сапраўдны зарад бадзёрасці.