11 лютага ў 6 – ты школьны дзень для школьнікаў была арганізавана спартыўная субота. Навучэнцы 1 –4 класаў сталі ўдзельнікамі забаўляльнай праграмы “Гульнявы калейдаскоп”, а навучэнцы 5 – 9 класаў – спартыўнай праграмы “Быць здаровым – здорава”. Школьнікі прынялі ўдзел у конкурсах “Вясёлы мячык”, “Самы хуткі і спрытны”, “Меткі стралок”, а таксама ў спартыўных эстафетах “Скакуны”, “Хакеісты”, “Пераправа” і іншыя. У спартыўных мерапрыемствах рабяты праявілі хуткасць, спрытнасць і з добрым, вясёлым настроем вярталіся дамоў.