Гринковская базовая школа » Материалы за 11.03.2022

 
 
 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Урок матэматыкі ў 2 класе

Автор: admin от 11-03-2022, 15:27, посмотрело: 298

Урок матэматыкі ў 2 класе Урок матэматыкі ў 2 класе У 2 класе праведзены ўрок матэматыкі па тэме “Перыметр многавугольнікаў” (настаўнік Трахімік Н.М.). На ўроку ажыццяўляліся міжпрадметныя сувязі з вучэбнымі прадметамі “Чалавек і свет” і “Беларуская мова”. У пачатку занятку быў створаны эмацыянальны настрой пры дапамозе музыкі з гукамі вясны. У час вуснага лічэння, правільна выканаўшы заданне, вучні прачыталі сказы аб вясне і склалі з іх невялікае апавяданнне. Пасля рашэння кругавых прыкладаў адкрылі слова “першацветы”, расказалі аб узнікненні іх назваў і лекавым значэнні. Актуалізацыя ведаў аб мнагавугольніках прайшла ў незвычайнай форме: пчолкі прынеслі вядзерцы ў форме геаметрычных фігур, а вучні назвалі ііх уласцівасці і знайшлі перыметр. На этапе замацавання цікавасць у другакласнікаў выклікала займальнае заданне: яны “лавілі” матылёў, якія “заляцелі” на геаметрычныя фігуры. Для гэтага трэба было лінейкай вымераць усе стораны многавугольніка і вылічыць перыметр. На працягу ўсяго ўрока вучні працавалі актыўна і зацікаўлена. Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі садзейнічала паспяховаму засваенню тэмы ўрока.

Категория: Информация, Ученику, Родителям

 

Дзень бяспекі. Увага ўсім!

Автор: admin от 11-03-2022, 14:29, посмотрело: 253

Дзень бяспекі. Увага ўсім!Дзень бяспекі. Увага ўсім!11 сакавіка 2022 года ў 12.05 ва ўстанове адукацыі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” была праведзена практычная адпрацоўка плана эвакуацыі ў выпадку пажару і іншых НС. Дырэктар установы Парамонава Н.І. адзначыла, што пры правядзенні эвакуацыі недахопаў не выяўлена.

Категория: Учителю, Ученику, Родителям, Дзіцячы сад, Детям о пожарной безопасности, Акции