У дашкольнай групе праведзены занятак па адукацыйнай галіне "Дзіця і прырода" на тэму "Чараўніца вада" (выхавальнік Гусенец К.Д.). У госці да выхаванцаў завітала кропелька Капітоша. У пачатку занятку дзеці з цікавасцю паслухалі гісторыю пра дожджык, з якой даведаліся, адкуль з'яўляюцца дажджавыя кропелькі. Адказваючы на пытанні выхавальніка, вызначылі, дзе вада сустракаецца ў прыродзе і для чаго выкарыстоўваецца. Затым выхаванцы адправіліся ў "Лабараторыю" і даследавалі ўласцівасці вады. Усім дзецям вельмі спадабалася праводзіць прасцейшыя доследы з вадой. Занятак прайшоў цікава, пазнавальна і садзейнічаў ўсведамленню выхаванцамі ролі і значэння вады ў жыцці чалавека.