З 07.12.2020 па 12.12.2020 у школе прайшоў тыдзень “Час кода", на працягу якога праводзіліся розныя мерапрыемствы. Вучні 9 класа пазнаёміліся з прафесіямі будучага і “прафесіямі-пенсіянерамі”, а затым кожны вучань змог прайсці тэст па прафарыентацыі “ХТО ты ў ІТ?”э. На ўроку “Бяспечнасць ў сацыяльных сетках” вучні яшчэ раз успомнілі правілы паводзін на прасторах Інтэрнэта, пазнаёміліся з прэзентацыяй “Бяспечны інтэрнэт”. Апошнім этапам тыдня для вучняў 7-9 класаў стаў выпуск газеты “Сакрэтны код” .