14 красавіка ў рамках Тыдня прафарыентацыі ў 6 класе Грынкаўскага дзіцячага сада-базавай школы праведзена класная гадзіна ў форме гульні-віктарыны "Падарожжа ў свет прафесій". Вучні ўспомнілі прыказкі пра працу, паразважалі пра прафесію сваёй мары, з цікавасцю выконвалі розныя заданні. Тэст дапамог выявіць схільнасць вучняў да пэўнага віду дзейнасці. Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ведаў вучняў пра сучасныя прафесіі.