Дзень народнага адзінства - гэта свята, якое дзеці павінны ведаць з ранняга ўзросту. У рамках святкавання Дня народнага адзінства ў дашкольнай групе Грынкаўскай базавай школы прайшоў тэматычны занятак "У адзінстве - сіла". Выхавальнік Дзюрбаш В.А. расказала дзецям пра гістарычнае мінулае нашай краіны, пра подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці праслухалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь і даведаліся, калі ён выконваецца. Старэйшыя дашкольнікі расказалі малодшым выхаванцам пра галоўныя сімвалы нашай краіны - Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг. Занятак садзейнічаў выхаванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту пачуцця любові да Радзімы, павагі да дзяржаўных сімвалаў нашай краіны.