15 красавіка на ўроку хіміі вучні 8 класа адправіліся ў “паход”. У пачатку ўрока, перад вывучэннем тэмы “Атрыманне і прымяненне аксідаў”, яны “сабралі рукзак” з атрыманых на папярэдніх уроках ведаў. Затым рушылі ў шлях да новых ведаў, на кожным з этапаў урока пакараючы вяршыні гары Навукі-Хіміі. Актыўная праца рабят на ўроку зрабіла занятак і карысным, і цікавым.