16.09.2021 г. у нашай установе адукацыі прайшоў конкурс чытальнікаў баек Кандрата Крапівы. Напачатку вучні паслухалі кароткую інфармацыю пра народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапіву. Праглядзелі відэафільм з успамінамі блізкіх людзей пісьменніка. На конкурс навучэнцы падрыхтавалі вершы і байкі Кандрата Крапівы. Пераможцамі сталі ў малодшай групе вучні 4 класа: Мілана Борэль, якая чытала байку "Дыпламаваны баран" і Ягор Лях - выканаўца байкі "Дзед і баба", другое месца ў Кавалеўскай Ксеніі, вучаніцы 5 класа, з байкай "У таку". Сярод вучняў старэйшых класаў перамогу атрымала Шыманчук Яна, вучаніца 9 класа (байка "Дыпламаваны баран"), другое месца ў Скібіцкага Кірыла, вучня 8 класа (верш "Дай ды дай"), трэцяе - ў Пажарыцкай Веры, вучаніцы 8 класа (байка "Дзед ды баба").