16 кастрычніка, у шосты школьны дзень, вучні 1-4 класаў здзейснілі падарожжа па старонках "Чырвонай кнігі Беларусі", пазнаёміліся з яе зместам, раздзеламі, з некаторымі відамі раслін і жывёл. Каб даступна прадставіць пазнавальны матэрыял, былі выкарыстаны прэзентацыя і відэафільм. Школьнікі даведаліся, што рэдкія і знікаючыя віды жывёл і раслін знаходзяцца пад аховай дзяржавы, і ў месцах іх існавання створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі. Асаблівую ўвагу звярнулі на тыя расліны і жывёлы, якія сустракаюцца на тэрыторыі нашай мясцовасці. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў навучэнцаў беражлівых адносін да прыроды.