17 лютага для вучняў 9 класа прайшло чарговае мерапрыемства адукацыйна-інфармацыйнага праекта "ШАГ" у форме адкрытага мікрафона па тэме "Падпольная барацьба" .
У ходзе ШАГа1 настаўнік гісторыі Мацюк Н.М. актуалізавала веды вучняў пра падпольную барацьбу, пра партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі, пра "рэйкавую вайну”. З урокаў гісторыі вучні ўспомнілі імёны К.С. Заслонава, начальніка паравознага дэпо чыгуначнага вузла ў Оршы, Героя Савецкага Саюза; актыўнага ўдзельніка Мінскага падполля Я.У Клумава.
У ходзе ШАГа 2 вучні абмеркавалі атрыманую інфармацыю. Яны выказвалі свае думкі і меркаванні наконт таго, у якіх складаных умовах знаходзіліся падпольшчыкі і партызаны, падвяргаючы сваё жыццё і жыццё сваіх родных небяспецы. Вучні расказалі пра подзвігі падпольшчыкаў Свіслаччыны, успомнілі гераізм і мужнасць Пашы Васіленка і Мішы Урбановіча, камсамольцаў-падпольшчыкаў з суседняй вёскі Дабраволя.
У ходзе ШАГа 3 “Мы падводзім вынікі” вучні прыйшлі да высновы, што шматнацыянальны савецкі народ перамог у гэтай крывавай вайне, таму што ўсе разам абаранялі сваю зямлю, свае сем’і, свой народ.