17 мая 2023 года ва ўстанове адукацыі прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход. На сходзе былі разгледжаны пытанні: 1. “Бяспечнае лета дзяцей – клопат дарослых”; 2. “Узаемадзеянне ўстановы адукацыі і сям’і ў сацыяльна-эмацыянальным навучанні: вынікі другога года”; 3. “Арганізацыя летняй аздараўленчай кампаніі”. Cтаршыня раённай арганізацыі ТВВОД Ярашэвіч Д.М. і інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Свіслацкага РАНС Зайко Д.С. нагадалі бацькам аб правілах бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях.