Вучні 5-8 класаў прынялі актыўны ўдзел у працоўным дэсанце “Чысты школьны двор”. Школьнікі падмялі тэрыторыю вакол школы, прыбралі сухія галінкі на газонах і навялі парадак на клумбах. Дзеці вельмі стараліся працаваць, каб школьны двор быў чыстым, прыгожым і ўтульным.