18 кастрычніка ў дашкольнай групе прайшоў занятак "Выяўленчае мастацтва. Лепка" па тэме “Мэбля”. У пачатку занятку дзеці адгадалі загадкі і даведаліся, якія прадметы будуць ляпіць з пластыліну. Разгледзеўшы малюнкі з выявамі стала і стула, вызначылі, з якіх частак яны складаюцца. Перад пачаткам працы была праведзена пальчыкавая гімнастыка. У працэсе творчай дзейнасці дашкольнікі вучыліся разразаць кавалачкі пластыліну на часткі, выкарыстоўваючы стэку, ляпіць і злучаць часткі мэблі. Занятак садзейнічаў пашырэнню ведаў дзяцей пра прадметы мэблі , развіццю творчага ўяўлення і дробнай маторыкі.