


18 лістапада 2021 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 9 класа прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме “Крах “маланкавай вайны””.
У ходзе ШАГа 1 настаўнік гісторыі Мацюк Н.М. пазнаёміла вучняў са зместам інфармацыйных блокаў:“Захоп Беларусі германскім вермахтам”; “Смаленская бітва (10 ліпеня – 10 верасня 1941 года)”; “Баі на Ленінградскім напрамку і на Украіне”; “Маскоўская бітва”; “Уступленне ў вайну ЗША. Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі”.
Навучэнцы даведаліся, што 18 снежня 1940 года А. Гітлер падпісаў план вайны супраць СССР – план “ Барбароса”, згодна з якім былі створаны групы, якія ў выніку “ маланкавай вайны”, наносячы ўдары адначасова з поўдня і поўначы, ліквідаваўшы савецкія войскі ў Беларусі, разграміўшы часці Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы, Кіеве, планавалі да 15жніўня 1941 года дасягнуць Масквы, а да 1 кастрычніка завяршыць ваенную аперацыю супраць СССР.
Нягледзячы на вялікія страты, на тое, што ў пачатку верасня 1941 года немцам удалося прасунуцца ўглыб Беларусі, наступленне нямецкай групы арміі “ Цэнтр” было прыпынена,дзякуючы мужнасці і гераізму савецкага народа, рашучым дзеянням камандавання Чырвонай Арміі,. “Маланкавай вайны” не атрымалася.
Вучні пазнаёміліся з вынікамі Смаленскай і Маскоўскай бітваў, баямі на Ленінградскім напрамку, даведаліся пра этапы фарміравання антыгітлераўскай кааліцыі.
У ходзе ШАГа 2 вучні разважалі над пытаннямі інфармацыйных блокаў. Дзевяцікласнікі з упэўненасцю сцвярджалі, што абарончыя баі Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі летам 1941 года мелі вельмі важнае значэнне: успомнілі абаронцаў Брэсцкай крэпасці, якія мужна змагаліся з ворагам; абаронцаў Гродна, Магілёва, Лепеля. Намаганні савецкага кіраўніцтва, стойкасць і мужнасць салдат не далі магчымасці А.Гітлеру здзейсніць свой план.
Вучні згадзіліся з тым, што Смаленская бітва мела важнае стратэгічнае значэнне для далейшых дзеянняў Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку, для абароны Магілёва і Гомеля, таму што савецкае камандаванне выіграла час для падрыхтоўкі да абароны Масквы.
Пекар Карынабыла ўражана мужнасцю, самаахвярнасцю жыхароў блакаднага Ленінграда.Пажарыцкая Вера выказала меркаванне, што контрнаступленне пад Масквой стала паваротным пунктам у ходзе Другой сусветнай вайны і стала перамогай Чырвонай Арміі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У ходзе ШАГа 3 вучні падвялі вынікі размовы і прыйшлі да высновы, што гітлераўскі план “ маланкавай вайны”, які апраўдаў сябе ў вайне на Захадзе, пацярпеў крах у СССР дзякуючы мужнасці і гераізму, самаахвярнасці савецкага народа, кіруючай ролі савецкага кіраўніцтва.
Надзея Мацюк, настаўнік гісторыі ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад-базавая школа Свіслацкага раёна “
Тэлефон 801513 74224
E-mailgrinki.school@tut.by