Вучні Грынкаўскага дзіцячага сада-базавай школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Памяць”, якая праводзіцца напярэдадні Дня памяці ахвяр Хатыні.
Члены цімураўскага і валанцёрскага атрадаў прыбралі тэрыторыю каля помніка загінуўшым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны і каля памятнага знака на месцы гібелі экіпажа савецкага штурмавіка ІЛ-2.
Правядзенне такіх акцый накіравана на выхаванне ў маладога пакалення патрыятычных якасцей і пачуццяў, садзейнічае захаванню памяці пра герояў і ахвяр вайны.