19 жніўня 2022 года рабятам у час наведвання ўстановы адукацыі было прапанавана стварыць фотакалаж “Лета – пара адпачынку”. Выбіраючы фотаздымкі для фотакалажу, кожны ўспамінаў аб мінулых падзеях, як праводзіў лета, дзе падарожнічаў і адпачываў, дзяліўся сваімі ўражаннямі.