Гринковская базовая школа » Материалы за 19.09.2022

 
 
 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Тыдзень роднай мовы

Автор: admin от 19-09-2022, 15:12, посмотрело: 307

Тыдзень роднай мовы
У мэтах развіцця пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў, фарміравання свядомага ўяўлення аб багацці, непаўторнасці, самабытнасці роднага слова, выхавання гонару за сваю Радзіму, за свой народ, павагі да роднай мовы настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, настаўнікамі пачатковых класаў і навучэнцамі ДУА “Грынкаўская базавая школа” праведзены з 19 верасня па 24 верасня шэраг мерапрыемстваў у рамках Тыдня роднай мовы пад дэвізам “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Кожны дзень Тыдня праходзіў пад сваёй назвай: “Багацце беларускай мовы”, “Родная мова ў культуры і мастацтве”, “За што я люблю родную зямлю”, “Літаратура як люстэрка мовы”, “Родная мова – мова навукі”.
Агульны цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, тэма якога была“ Багацце беларускай мовы”. У гэты дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня. Для навучэнцаў былі арганізаваны тэматычная кніжная выстава па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы, выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся". Таксама пачала дзейнічаць традыцыйная акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Самыактыўныўдзелпрымалівучні ў стварэнніфотазоны “Я люблю Беларусь” і прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”. Радасці, міра, дабра, шчасця, росквіту жадалі навучэнцы школы нашай мове, пішучы пажаданні на рознакаляровых далоньках. Кіраўнік музея Мацюк Н.М. з навучэнцамі правяла экскурсію ў музеі ўстановы адукацыі "Аб родным краі роднай мовай”.

Категория: Мероприятия, Ученику, Родителям

 

Тыдзень бяспечнасці жыццядзейнасці

Автор: admin от 19-09-2022, 12:20, посмотрело: 246

Тыдзень бяспечнасці жыццядзейнасці
19 верасня 2022 года ва ўстанове адукацыі праведзена тэматычная агульнашкольная лінейка “Бяспечнасць і мы”. На лінейцы дырэктар установы Парамонава Н.І. паведаміла, што перыяд з 19.09 па 24.09 ва ўстанове пройдзе як Тыдзень бяспечнасці жыццядзейнасці. На працягу тыдня пройдзе шэраг тэматычных класных гадзін і прафілактычных мерапрыемстваў. 22 верасня аб’яўлены Адзіным днём бяспечнасці.

Категория: Информация, Ученику, Родителям, Внеклассное мероприятие, Азбука безопасности

 

Конкурс малюнкаў і плакатаў “Мы любім спорт”

Автор: admin от 19-09-2022, 11:55, посмотрело: 285

19 верасня на агульнашкольнай лінейцы былі падведзены вынікі конкурсу “Мы любім спорт”. Па выніках конкурсу 1 месца ў конкурсе плакатаў занялі вучні 9 класа, 2 месца – вучні 6 класа; 1 месца ў конкурсе малюнкаў заняла Смяян В. (6 клас), 2 месца – Чыганаева А. (5 клас), Пажарыцкая Д. і Трахімік Я. (7 клас), 3 месца – Трахімік А. (8 клас). Віншуем пераможцаў!
Конкурс малюнкаў і плакатаў “Мы любім спорт”
Конкурс малюнкаў і плакатаў “Мы любім спорт”
Конкурс малюнкаў і плакатаў “Мы любім спорт”

Категория: Родителям, Конкурсы, Наши достижения, Мы - за здоровый образ жизни, спорт для всех, Наше творчество