17 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшоў дзень прафарыентацыі. З вучнямі 5 - 9 класаў была праведзена інтэрактыўная гульня "Выбіраем сваю прафесію", пад час якой навучэнцы вызначалі свае схільнасці, прымяралі да сябе розныя прафесіі, разважалі аб важнасці правільнага выбару ў жыцці. З навучэнцамі 1 - 4 класаў быў праведзены вусны часопіс "У свеце прафесій", дзе школьнікі разгадвалі загадкі, рэбусы, а таксама пазнаёміліся з прафесіямі повара, вадзіцеля, настаўніка, доктара.