21 красавіка 2022 года ў ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад-базавая школа Свіслацкага раёна“ ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшоў адкрыты мікрафон на тэму: “Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў”
У ходзе ШАГа1 настаўнік гісторыі Мацюк Н.М. актуалізавала веды вучняў аб асноўных этапах вызвалення тэрыторыі Беларусі. Асаблівая ўвага
надавалася пытанню абпачатку вызвалення беларускіх зямель ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў восенню 1943 года. Настаўніца расказала, што пасля перамогі ў Курскай бітве Чырвоная Армія разгарнула стратэгічнае наступлене ад Невеля да Чорнага мора па франтавой лініі працягласцю 2000 км. Восенню 1943 года пачалося вызваленне Беларусі.
Вучні, якія рыхтавалі паведамленні,праз адкрыты мікрафон расказалі пра вызваленне першага раённага цэнтра – Камарын, аб вызваленні Хацімска Магілёўскай вобласці, Касцюковіч, Клімавіч, Дрыбіна.Вучні расказалі пра наступальную аперацыю “ Баграціён”, пра аднага з яе распрацоўшчыкаў, А.І. Антонава.
Вучням было цікава даведацца аб стварэнні германскімі агрэсарамі на тэрыторыі Беларусі магутнай лініі абароны “ Фатэрленд”. Але, нягледзячы на такое жорсткае супраціўленне ворага, наступленне войскаўЧырвонай Арміі разгортвалася паспяхова на ўсіх напрамках. 3 ліпеня 1944 года была вызвалена сталіца Беларусі, горад Мінск быў цалкам ачышчаны ад ворага, 16 ліпеля быў вызвалены Гродна, 28 ліпеня – Брэст.
Вялікую ролю ў перамозе савецкага народа ў ВА вайне адыгралі і партызанскія групы, брыгады. Асабліва вылучыліся ў баях камандзіры партызынскіх фарміраванняў Б.А. Булат, Ф.А. Малышаў,Г.А. Такуеў і іншыя.
У вызваленні Беларусі актыўна ўдзельнічалі падпольшчыкі і насельніцтва. Беларускі народ дапамагаў Чырвонай Арміі не толькі непасрэдным удзелам у барацьбе супраць акупантаў, але і самаахвярнай працай, дапамогай раненым.
У ходзе ШАГа 2 вучні актыўна абмяркоўвалі пачутае ў Шаг 1. Яны выказвалі свае думкі і меркаванні наконт таго, якую важную ролю ў вызваленні краіны адыгрывалі партызаны і падпольшчыкі. Вучні, члены клуба “ Пошук” расказалі аб дзеяннях партызанскіх атрадаў імя М.І. Калініна, імя Кутузава,атрада “Гроза”, партызанскай брыгады “ У імя Радзімы” , якія дзейнічалі на тэрыторыі Свіслацкага раёна і ў раёне Белавежскай пушчы, недалёка ад нашай вёскі.
Вучні выказвалі меркаванні і адносна рэйкавай вайны. Дыверсіі на чыгунцы паралізоўвалі рух нямецкіх эшалонаў са зброяй і жывой сілай, таксама вораг не меў магчымасці эвакуіраваць свае часці па чыгунцы. Вучні разважалі і аб тым, што вельмі вялікае значэнне для перамогі мела аперацыя “Баграціён”. Дзякуючы дзеянням войскаў 1, 2, 3-га Беларускага і 1-га Прыбалтыйскага франтоў перастала дзейнічаць адна з самых магутных групіровак вермахта – група арміі” Цэнтр”. Перамогу набліжалі і савецкія авіяцыйныя часці арміі разам з авіацыйным палком французскіх лётчыкаў
“ Нармандыя”.
Усе гэтыя дзеянні савецкага народа і беларусаў у тым ліку садзейнічалі перамозе на ворагам.
У ходзе ШАГа 3 “Мы падводзім вынікі” вучні прыйшлі да высновы, што толькі аб’яднаўшыся, згуртаваўшыся разам, не шкадуючы сваіх сіл савецкі народ перамог у гэтай страшнай вайне.
Вучні выказалі жаданне пазнаёміцца з гісторыяй вызвалення сваёй вёскі, знайсці звесткі і падрыхтаваць паведамленні.