


Экскурсавод, Пажарыцкая Вера, ў займальнай форме расказала і паказала дзецям, як расце ў полі лён, што з яго вырабляюць. Дзецям цікава было даведацца, як вырошчвалі і апрацоўвалі лён нашы продкі. Здзівіла рабят тое, што ў даўнія часы лён рвалі, клалі, вязалі, білі, малацілі, церлі, часалі, пралі і ткалі ўручную, без выкарыстання сучаснай тэхнікі. Вучні нават спрабавалі самі часаць лён, асвойвалі ткацкі станок. Спадабалася дзецям і квэст-гульня “Знайдзі прадмет”. А на развітанне госці пагладзілі Дзядка-ільнавічка і загадалі самыя патаемныя жаданні. Няхай яны спраўдзяцца!