У рамках рэспубліканскай дэкады, прымеркаванай да 35-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у 3 класе Грынкаўскага дзіцячага сада-базавай школы праведзена інтэрактыўная гульня "Зямля - наш агульны дом". На кожным з этапаў гульні вучні выконвалі розныя заданні, якія дапамаглі ім зразумець, што для прыроды трэба быць сябрам. Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства пагаварылі аб тым, што кожны з іх можа зрабіць, каб наша зямля была прыгажэйшай.