23 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку чарговага вучэбнага тыдня. Традыцыйна адбыўся вынас Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, вучні і настаўнікі калектыўна выканалі Дзяржаўны гімн нашай краіны. Дырэктар установы адукацыі Сяргей Пятровіч Барэль падвёў вынікі работы за мінулы тыдзень і ўручыў граматы вучням, якія праявілі сябе ў розных конкурсах.