23 кастрычніка шосты школьны дзень быў прысвечаны Дню кнігі. Кніга – не толькі наш лепшы сябар, але і сапраўдная скарбніца ведаў, выдатных думак, добрых парадаў. Яна вядзе нас па таемных сцежках мінулага, на імклівым заркалёце імчыць у будучыню, вучыць аддана служыць Радзіме, любіць родную зямлю, сваіх бацькоў, вучыць працаваць і сябраваць. Кожны чалавек з павагаю павінен адносіцца да кнігі, і таму з мэтай павышэння цікавасці вучняў да чытання, падтрымкі і развіцця чытацкай культуры, выхавання беражлівых адносін да кнігі з вучнямі 5 – 9 класаў была праведзена пазнавальная праграма “ Кніга - скарбніца ведаў”
Падчас мерапрыемства гучалі радкі пісьменнікаў і трапныя народныя выразы пра кнігу, якія абмяркоўваліся ўдзельнікамі, навучэнцы разгадвалі загадкі. Сярод карысці ад чытання кніг былі вылучаны развіццё творчага мыслення, павелічэнне слоўнікавага запасу, павышэнне граматнасці пры напісанні, а таксама павышэнне ўласнай самаацэнкі.
У сучасны час нельга ўявіць сабе жыццё без кнігі. Без яе чалавек не зможа стаць адукаваным, даведацца пра цэлы Сусвет. Неверагодны шлях прайшла кніга ў гісторыі свайго развіцця. Падчас прагляду відэароліка “Як да нас прыйшла кніга” ( YouTubewww.youtube.com › watch) і выступленняў вучняў з прэзентацыйным матэрыялам, навучэнцы пазнаёміліся з першымі каменнымі надпісамі, асаблівасцямі гліняных кніг, берасцяных грамат, тэхналогіямі вырабу папіруса, пергамента, паперы. Параўналі выявы сучасных прылад для друкавання тэкстаў з друкарскім станком Іагана Гутэнберга 1440 года.
З навучэнцамі таксама была праведзена хвіліна даследавання “Якія мы чытачы?”, падчас якой былі выяўлены чытачы-рамантыкі, здольныя чужое жыццё адчуваць як сваё (30%), чытачы па настрою (50%) і тыя, для каго чытанне не на першым месцы (20%). Тыя, хто любіць чытаць, дзяліліся карыснымі парадамі: што неабходна для таго, каб захапіцца чытаннем.
Завяршылася пазнавальная праграма сваёй гульнёй “У гасцях у кнігі” сярод каманд “Кнігалюбы” і “Чытачы”, з лікам 280 : 220 перамагла каманда “Кнігалюбы”.
Кніга ў нашай краіне ўзнята на п'едэстал гонару, і мерапрыемства да Дня кнігі паказала, што навучэнцаў цікавіць ўсё, што звязана з друкаваным словам. Кнігу любяць у нас, і многія не ўяўляюць сабе жыццё без кнігі... Такія мерапрыкмствы вельмі карысныя для падтрымкі і развіцця чытацкай культуры школьнікаў.