27.01.2022 г. для вучняў 8, 9 класаў прайшло чарговае мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» на тэму «Гонар за Беларусь. Мір межканфесійны, мір міжнацыянальны» (аб прыярытэтах канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь).У ходзе ШАГа 1 вядучыя пазнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: «Прыярытэты канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь; “Храм-помнік у гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны – месца духоўнага адзінства». На сустрэчу з навучэнцамі быў запрошаны настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы аг. Дабраволя айцец Пётр, які пачаў сваю размову з гісторыі стварэння свету і чалавека і акцэнтаваў увагу на тым, што Бог стварыў чалавека свабодным і даў яму права выбару. Зазначыў, што Бог не пакідае нас, кіруе нашымі ўчынкамі, але, на жаль, мы не заўсёды падпарадкоўваемся законам сумлення. Шлях, якім ідзе чалавек да Госпада, не заўсёды лёгкі і ў кожнага свой. Таксама айцец Пётр расказаў навучэнцам аб разгалінаванні хрысціянскага дрэва на розныя канфесіі, патлумачыў сутнасць паняцця праваслаўная вера: правая і слаўная, раскрыў сутнасць святаў Раства і Хрышчэння, а таксама расказаў аб змесце Бібліі: што апісваецца ў Старым і Новым запаветах.
Пад час ШАГа 2 «МЫ АБМЯРКОЎВАЕМ» было арганізавана абмеркаванне інфармацыі, атрыманай у ходзе ШАГа 1. Асаблівую цікавасць выклікала пытанне: Што вы ведаеце пра рэлігіі свету? Навучэнцы распавядалі пра цікавыя факты, вядомыя ім з урокаў гісторыі, мастацкіх твораў і кінафільмаў. Абмяркоўвалі ўнікальнасць рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі. Выказвалі думкі аб тым, што павінна быць пакладзена ў аснову міжнацыянальных і міжрэлігійных адносін. Навучэнцы згадзіліся са словамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі: «Палітыка міжнацыянальнага і міжканфесійнага міру – брэнд Беларусі».
Пры абмеркаванні другога інфармацыйнага блока кожны выказваўся і аргументаваў сваю думку аб тым, што для яго значыць паняцце “гістарычная памяць” і навошта яна патрэбна народу.
Настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы аг. Дабраволя айцец Пётр расказаў аб культавых пабудовах нашага раёна. Абмеркаваў з вучнямі правілы паводзін у храме.
У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 «МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ» вядучыя падвялі вынікі, наколькі актуальная тэма сённяшняй размовы, наколькі важна і далей быць талерантнымі, умець разумець іншага чалавека з усімі яго асаблівасцямі, бо талерантныя адносіны да другога – гэта шлях цікавых адкрыццяў самаго сябе. Неабходна беражліва захоўваць гістарычную памяць нашага народа праз ушанаванне яго культуры, бо гэта і ёсць шлях духоўнага росту і развіцця кожнага чалавека на планеце Зямля. На працягу ўсёй сустрэчы падкрэслівалася важнасць уплыву рэлігіі на фарміраванне духоўных, культурных і грамадскіх традыцый беларускага народа, на яго менталітэт.
У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай царквой на 2020 – 2025 гады было вырашана стварыць віртуальны экскурсійны маршрут па праваслаўных святынях нашага раёна. Члены клуба “Пошук” прапанавалі папоўніць экспазіцыю “Лялька ў жыцці беларусаў” у школьным музеі льну лялькамі народаў, якія пражываюць у Беларусі.