26 сакавіка вучні 5-8 класаў наведалі гісторыка-краязнаўчы музей Навадворскай сярэдняй школы. Вучні пазнаёміліся з тэматычнымі экспазіцыямі: "З гісторыі вёскі Новы Двор", "Этнаграфія", "Афганскі набат", "Подзвіг народа бессмяротны", "З гісторыі развіцця базавай гаспадаркі", "Развіццё адукацыі". З цікавасцю рабяты разглядалі старажытныя прылады працы, ручнікі, адзенне, якое апраналі нашы продкі, экспанаты часоў Вялікай Айчыннай вайны.