27 кастрычніка ў Грынкаўскай базавай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 1 чвэрці. Традыцыйна адбыўся вынас Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, вучні і настаўнікі выканалі Дзяржаўны гімн нашай краіны. Дырэктар установы адукацыі Сяргей Пятровіч Барэль падвёў вынікі работы ўстановы за 1 чвэрць, адзначыў вучняў, якія рэзультатыўна выступілі ў спаборніцтвах і конкурсах. Былі ўручаны граматы пераможцам школьных конкурсаў і сертыфікаты рэспубліканскіх конкурсаў. Таксама Сяргей Пятровіч нагадаў вучням пра правілы бяспечных паводзін у час канікул. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Савоська М.А. пазнаёміла вучняў з планам работы ў час асенніх канікул.