29 кастрычніка вучні 5-9 класаў Грынкаўскай базавай школы прынялі ўдзел ў інтэрактыўнай гульні "Кніга адкрывае свет". Мэтай мерапрыемства з'яўлялася развіццё чытацкай культуры, выхаванне цікавасці да чытання кніг. У пачатку мерапрыемства было праведзена бліц-апытанне "Які я чытач?". Выконваючы розныя заданні, вучні прыйшлі да высновы, што кніга - надзейны і верны спадарожнік чалавека. З яе дапамогай дзеці і дарослыя адкрываюць для сябе нязведаны свет. У канцы мерапрыемства кожны вучань склаў сінквейн пра кнігу.