У 9 класе прайшоў урок, прысвечаны 30-годдзю Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Вучні даведаліся, што такое Садружнасць Незалежных Дзяржаў, якія краіны ўваходзяць у склад СНД, пазнаёміліся з асноўнымі задачамі і напрамкамі дзейнасці СНД. Прагляд відэароліка і прэзентацыі дапамаглі зразумець ролю кожнай краіны ў развіцці супрацоўніцтва паміж удзельнікамі Садружнасці. Вучні пераканаліся, што СНД як міждзяржаўнае аб’яднанне садзейнічае ўмацаванню адносін сяброўства, добрасуседства, даверу, узаемадапамогі паміж краінамі.